Скаўцкі «Дзень братэрскай думкі» прайшоў у Гомелі

25 лютага ў Гомелі каталіцкія скаўты правялі «Дзень братэрскай думкі». Гэта традыцыйнае скаўцкае мерапрыемства ладзяць ў пачатку года, каб святкаваць дзень нараджэння заснавальніка скаўтынга Бадэн Паўэла, разам маліцца за развіццё скаўтынга ў Беларусі і пражыць гэты дзень у адзінстве і скаўцкім духу, паведамляе katolik-gomel.by

На сустрэчы збіраюцца «звязы» скаўтаў, якія практыкуюць педагогіку FSE (Федэрацыі скаўтаў Еўропы). У гэты раз у госці да гомельцаў на ДБД прыязджалі скаўты з Барысава.

У праграме была святая імша, канферэнцыя, малітва, а інтрыгай стала не толькі традыцыйная «Вялікая скаўцкая гульня» на вуліцах горада, але і скаўцкі баль — увечары дзяўчыны змянілі форму на вячэрнія сукенкі, а хлопцы — на гарнітуры. Разам яны танцавалі паланез, менуэт, польку.

для друку для друку