Скаўцкі баль правядуць у Гомелі ў «Дзень братэрскай думкі»

25 лютага ў Гомелі каталіцкія скаўты правядуць «Дзень братэрскай думкі». Гэта традыцыйнае скаўцкае мерапрыемства ладзяць у пачатку года, каб святкаваць дзень нараджэння заснавальніка скаўтынга Бадэна Паўэла, разам маліцца за развіццё скаўтынга ў Беларусі і пражыць гэты дзень у адзінстве і скаўцкім духу.

На сустрэчы збіраюцца «звязы» скаўтаў, якія практыкуюць педагогіку FSE (Федэрацыі скаўтаў Еўропы). У госці да гомельцаў на «Дзень братэрскай думкі» прыедуць скаўты з Барысава і Мінска.

Падчас «Дня братэрскай думкі» удзень пройдзе вялікая скаўцкая гульня на вуліцах горада, а ўвечары — скаўцкі баль «у стылі Наташы Растовай». Форму дзяўчаты зменяць на вячэрнія сукенкі, а хлопцы — на касцюмы.

katolik-gomel.by

для друку для друку