Сёстры змёртвыхпаўстанкі запрашаюць на рэкалекцыі

Невялікімі крокамі набліжаецца час Вялікага Посту. Сёстры змёртвыхпаўстанкі з Наваполацка запрашаюць моладзь на рэкалекцыі, а таксама дзяўчат і жанчын на дзень малітвы.

  • 28 лютага — 1 сакавіка — рэкалекцыі для моладзі (14+) “Дазволь сябе ўратаваць”

Кожны з нас у сваім жыцці адчуваў хвіліны трыўмфу, але таксама і хвіліны роспачы – моманты, калі здавалася, што ніжэй нельга. Менавіта ў такіх момантах мы вельмі падобны да Ёны, які знаходзіўся ў сярэдзіне вялікай рыбы. Калі адчуваеш, што ніжэй ужо нельга, што няма шансу на выратаванне, як толькі паддацца праблеме, то запрашаем цябе на рэкалекцыі. Варта ў Вялікі Пост разам з сёстрамі змёртвыхпаўстанкамі распачаць змаганне, каб наноў адчуць радасць уваскрасення.

Наш адрас: г. Наваполацк, вул. Я. Коласа, 52 (кляштар сясцёр змёртвыхпаўстанак)

Запіс трывае да 26 лютага па тэл. +375 33 903 61 71 – с. Марыя Пія CR

  • 14 — 15 сакавіка — дзень малітвы для дзяўчат (18+) і жанчын “Жаночае сэрца – дом і святыня”

Калі маеш жаданне трохі спыніцца і адарвацца да штодзённых абавязкаў.
Калі маеш жаданне паглядзець на сваё жаночае сэрца і дасведчыць, што ў ім адначасова можа быць і дом, і святыня.
Калі сумуеш за тым, каб ужо нічога не казаць, і прагнеш дазволіць Пану дзейнічаць.
Калі маеш жаданне сустрэцца з Хрыстом пад плашчом Марыі.

Месца: м. Гудагай.

Запіс трывае да 7 сакавіка па тэл. +375 33 903 61 71 – с. Марыя Пія CR, +375 29 109 84 29 — Інэса

для друку для друку