З 16 па 18 лістапада ў кляштары сясцёр Змёртвыхпаўстанак у Наваполацку адбудуцца рэкалекцыі для моладзі (узрост ад 14 гадоў).
Калі прагнеш даведацца «ХТО я?» у вачах Бога, знайсці адказ на пытанне: «ДЗЕ я ёсць?», і «КАЛІ я…?» магу адшукаць Бога, то запрашаем менавіта цябе на рэкалекцыі для моладзі
Адрас: г. Наваполацк, вул. Я. Коласа, 52
Запіс трывае да 13 лістапада.
Кантактны тэл.: +375 33 903 61 71 – с. Марыя Пія CR
