Сёстры Змёртвыхпаўстанкі запрашаюць моладзь на рэкалекцыі ў Наваполацк

Кожны з нас мае свае мары і імкненні. Часам нам атрымоўваецца іх рэалізацаць, а часам яны пераходзяць на іншы ўзровень. Калі маеш жаданне перад пачаткам новага навучальнага года пазнаць свае мары і імкненні і распачаць шлях іх рэалізацыі, то запрашаем менавіта цябе ў супольнае падарожжа.

Рэкалекцыі для моладзі 14+ пройдуць з 23 па 25 жніўня ў кляштары Сясцёр Змёртвыхпаўстанак.

Запіс да 21 жніўня па тэл. +375 33 903 61 71 – с. Марыя Пія CR.

Наш адрас: г. Наваполацк, вул. Я. Коласа, 52.

для друку для друку