- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Сёстры Змёртвыхпаўстанкі запрашаюць дзяўчат і жанчын на дзень малітвы «Марыя – такая як ты»

[1]Калі маеш жаданне трохі спыніцца і адарвацца да штодзённых абавязкаў.
Калі маеш жаданне адкрыць сваю прыгажосць, якую Пан Бог удыхнуў у цябе падчас стварэння.
Калі сумуеш за тым, каб ужо нічога не казаць, а толькі БЫЦЬ і даць сэрцу адпачыць.

Калі маеш жаданне сустрэцца з Хрыстом праз Марыю – найпрыгажэйшаю з жанчын, то запрашаем менавіта цябе на дзень малітвы для дзяўчат (18+) і жанчын “Марыя – такая як ты” з 19 па 20 кастрычніка.

Араганізатар: Сёстры Змёртвыхпаўстанкі.
Месца: м. Гудагай, кляштар Сясцёр Кармэлітанак.

Тэлефоны для запісу: +375 33 903 61 71 – с. Марыя Пія CR; +375 29 109 84 29 — Інэса

Запіс трывае да 12 кастрычніка