Сёння адбудзецца першая кананізацыя ў гэтым годзе

Пяцярых благаслаўлёных – з Англіі, Бразіліі, Індыі, Італіі і Швейцарыі – Папа Францішак абвесціць святымі ў нядзелю, 13 кастрычніка 2019 г. У Ватыкан прыбудуць афіцыйныя дэлегацыі краін.

Гаворка ідзе пра англійскага канвертыта з англіканства кардынала Генры Ньюмана і чатырох жанчын: бразільянку, сястру Дульчэ (Марыю Рыту до Суса Брыта Лопэс Понтэс); сястру Марыям Тэрэзію Манкідзіян Чырамэль з Індыі; італьянку, сястру Джозэфіну Ваніні; свецкую верніцу з Швейцарыі Маргэрытэ Байс. Усе яны жылі ў XIX-XX стагоддзях.

На нядзельную цырымонію прыбудуць афіцыйныя дэлегацыі некалькіх краін: Італію будзе прадстаўляць Прэзідэнт Серджа Матарэла, Вялікабрытанію – прынц Чарльз, Бразілію – Віцэ-прэзідэнт краіны Антоніа Марцінз Мурэо, Кітай – Віцэ-прэзідэнт Чэнь Цзяньжэнь, Ірландыю – Міністр адукацыі Джо Макх’ю, Швейцарыю – член Федэральнай рады Карын Кэлер-Зутэр.

Для Святога Айца гэта будзе першая кананізацыя сёлета і 17-я з пачатку пантыфікату.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку