“Сям’я – гэта аснова”. Пралайферы прапанавалі нацыянальную ідэю

Дзяржава не павінна ўмешвацца ва ўнутранае жыццё сям’і, лічаць аўтары.

– Прэзідэнт прасіў грамадскасць прапанаваць асноўную ідэю дзяржавы. Мы прапануем: “Сям’я – аснова сучаснасці і будучыні Беларусі”. Мы ставім акцэнт на падтрыманне традыцыйнай сям’і – саюза мужчыны і жанчыны – на права выхоўваць сваіх дзяцей у адпаведнасці з светапоглядам бацькоў. Бо гэтых звычайных правоў ўжо няма ў многіх краінах, і міжнародная палітыка ўсяляк спрабуе распаўсюдзіць сваю амаральную гендэрную ідэалогію, урокі сэксасветы, а таксама выхаванне дзяцей без паслушэнства бацькам у іншых краінах, у тым ліку ў Беларусі, – распавялі прадстаўнікі прасямейных сіл Беларусі .

Адпаведны зварот “Сям’я – аснова сучаснасці і будучыні Беларусі” апублікавана на платформе Zvarot.by.

– Абарона і падтрымка сям’і павінны стаць агульнай справай нацыянальнага і міжнароднага маштабу, які аб’ядноўвае намаганні ўсіх здаровых грамадскіх сіл, уключаючы Праваслаўную царкву Беларусі і іншыя традыцыйныя рэлігійныя абшчыны, усіх палітычных дзеячаў, прадстаўнікоў усіх галін дзяржаўнай улады на самых розных узроўнях. З абаронай сям’і непарыўна звязана і абарона святасці і годнасці чалавечага жыцця з моманту зачацця і да натуральнага канца, – пішуць аўтары звароту.

Пралайферы акцэнтуюць увагу на тым, што неабходна значна удасканаліць заканадаўчую абарону правоў сям’і і бацькоў:

– Недапушчальна штучнае проціпастаўленне правоў і інтарэсаў дзіцяці правах сям’і і бацькоў. Бацька і маці павінны мець магчымасць свабодна, не асцерагаючыся неабгрунтаваных умяшанняў ў сваё жыццё, выхоўваць дзяцей у духу свайго светапогляду, традыцыйных маральных каштоўнасцей, традыцыйнай культуры сямейнага жыцця і выхавання дзяцей.

Дзяржава мае права ўмешвацца ва ўнутранае жыццё сям’і толькі ў самых крайніх выпадках, калі фізічнаму і маральнаму здароўю дзіцяці пагражае рэальная, сур’ёзная, і даказаная небяспека, адзначаецца ў звароце.

Katolik.life

для друку для друку