Сірыя: католікі і праваслаўныя прадставяць каталог разбураных святынь

Каталог знішчаных хрысціянскіх святынь у Сірыі, створаны сумесна з Каталіцкім Касцёлам і Рускай Праваслаўнай Царквой, будзе прадстаўлены ў Вене ў другую гадавіну гістарычнай сустрэчы Папы Францішка і Патрыярха Кірыла, якая адбылася 12 студзеня 2016 года ў аэрапорце ў Гаване.

— Першая частка ілюстраванага каталогу знішчаных хрысціянскіх святынь у Сірыі выпушчана з друкарні. Яе прэзентацыя адбудзецца ў Вене — распавёў а. Стэфан (Ігумнаў), сакратар межхрысціянскіх адносін у Аддзеле знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхата.

Ён растлумачыў, што ідэя стварэння гэтага выдання ўзнікла пасля візіту сумеснай каталіцка-праваслаўнай дэлегацыі ў Сірыю. Пасля чаго было вырашана сачыць за знішчэннем святынь і стварыць іх каталог.

пераклад catholicnews.by з сайта deon.pl

для друку для друку