Сімвалы Сусветных дзён моладзі пілігрымуюць па Гандурасе

Пачынаючы з 31 сакавіка, сімвалы Сусветных дзён моладзі: крыж і абраз Маці Божай Salus Populi Romani пілігрымуюць па Гандурасе. Гэта восьмая краіна ў Лацінскай Амерыцы, па якой адбываецца пілігрымка сімвалаў у рамках падрыхтоўкі да Сусветных дзён моладзі ў Панаме ў 2019 годзе.

Маршрут пілігрымкі можна прасачыць з дапамогай інтэрактыўных карт, даступных на сайце panama2019.pa

З 31 сакавіка па 12 мая сімвалы з СДМ наведаюць 10 дыяцэзій краіны.
Прыпомнім, што насельніцтва Гандураса складае каля. 9,1 млн. чалавек. Больш за 49 адсоткаў з іх з’яўляюцца католікамі.

Пілігрымка сімвалаў СДМ па краінах Лацінскай Амерыкі будзе працягвацца да канца ліпеня. На сённяшні дзень, сімвалы Сусветных дзён моладзі ўжо наведалі Мексіку, Кубу, Гаіці, Дамініканскую Рэспубліку, Гватэмалу і Сальвадор.

Драўляны крыж, які сёння называюць крыжам СДМ быў выраблены ў 1983 г. З нагоды чарговага Святога Года Адкуплення (25 сакавіка 1983 — 22 красавіка 1984 года). Падчас цырымоніі адкрыцця Святога Года моладзь прынесла яго ў сабор Святога Пятра, дзе ён заставаўся на працягу юбілею. У канцы юбілейных урачыстасцяў, на Вялікдзень 1984 г. Папа Ян Павел II даручыў гэты крыж моладзі, які з таго часу пачаў пілігрымаваць па ўсім свеце.

У 2003 годзе, падчас дыяцэзіяльных абходзін Сусветных дзён моладзі, Папа падараваў маладым людзям другі сімвал: копію абраза Маці Божай Salus Populi Romani, арыгінал якога знаходзіцца ў базыліцы Рыма. З таго часу абодва сімвалы пілігрымуюць па ўсім свеце, заклікаючы да малітвы за моладзь і наступныя Сусветныя дні моладзі.

idziemy.pl

для друку для друку