- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

Штогадовая адпустовая ўрачыстасць пройдзе ў Гудагаі

[1]18–19 ліпеня ў Гудагаі адбудзецца штогадовая адпустовая ўрачыстасць у гонар Маці Божай Шкаплернай. Словы святога Яна Паўла ІІ, вялікага шанавальніка Маці Божай, «Увесь Твой» прагнем прамовіць падчас гудагайскіх урачыстасцяў.

Фэст – гэта нагода пядзякаваць Богу за Ягоныя дары, а таксама выпрошваць патрэбныя ласкі. Сярод шматлікіх інтэнцый сёлетняга фэсту ёсць малітва праслаўлення за 30 – год аднаўлення служэння кармэлітаў босых у Гудагаі.

Праграма ўрачыстасці:

18 ліпеня:

18.00 – святая Імша на заканчэнне навэнны;
20.30 – Крыжовы шлях на Кальварыі;

19  ліпеня:

00.00 – працэсія святла і святая Імша;
10.00 – святая Імша на польскай мове;
12.00 – адпустовая святая Імша.

Арганізацыйныя заўвагі:

Магчыма трансляцыя на Catholic.by.

А. Аркадзь Куляха OCD