Штогадовая адпустовая ўрачыстасць пройдзе ў Гудагаі

18–19 ліпеня ў Гудагаі адбудзецца штогадовая адпустовая ўрачыстасць у гонар Маці Божай Шкаплернай. Словы святога Яна Паўла ІІ, вялікага шанавальніка Маці Божай, «Увесь Твой» прагнем прамовіць падчас гудагайскіх урачыстасцяў.

Фэст – гэта нагода пядзякаваць Богу за Ягоныя дары, а таксама выпрошваць патрэбныя ласкі. Сярод шматлікіх інтэнцый сёлетняга фэсту ёсць малітва праслаўлення за 30 – год аднаўлення служэння кармэлітаў босых у Гудагаі.

Праграма ўрачыстасці:

18 ліпеня:

18.00 – святая Імша на заканчэнне навэнны;
20.30 – Крыжовы шлях на Кальварыі;

19  ліпеня:

00.00 – працэсія святла і святая Імша;
10.00 – святая Імша на польскай мове;
12.00 – адпустовая святая Імша.

Арганізацыйныя заўвагі:

  • Славуты ласкамі абраз Маці Божай Гудагайскай будзе, як і ў мінулыя гады, будзе выстаўлены для асабістай малітвы вернікаў.
  • У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй усе набажэнствы будуць праходзіць на адкрытым паветры з захаваннем санітарных мер перасцярогі. Удзельнікаў урачыстасці просім памятаць аб неабходнасці захаваць сацыяльную дыстанцыю і рэкамендуем ўжываць маскі.
  • Касцёл будзе адкрыты для індывідуальнай малітвы. Для захавання сацыяльнай дыстанцыі на падлозе будзе нанесена адмысловая разметка, а пры ўваходзе ў святыню будуць усталяваны дазатары з антысептыкам.
  • Па прычыне пандэміі мясцовыя жыхары не маюць магчымасці прымаць людзей на начлег. Тыя, хто пілігрымуе ў Гудагай у індывідуальным парадку, змогуць паставіць палаткі на тэрыторыі каля плябаніі.
  • Вернікаў, якія прагнуць падчас урачыстасці прыняць святую Камунію, просім загадзя прыступіць да споведзі ў сваіх парафіях.
  • Просім жадаючых загадзя падрыхтаваць інтэнцыі на святыя Імшы, а таксама малітоўныя падзякі і просьбы, якія можна будзе пакінуць у касцёле або ў палатцы на прыкасцёльнай плошчы.
  • Усіх, хто не будзе фізічна ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях у Гудагаі, просім далучыцца духоўна да святкавання і малітвы ва ўсіх інтэнцыях, якія носім у сэрцы, у тым ліку аб спыненні пандэміі каранавіруса. Аддаёмся абароне Найсвяцейшай Панны Марыі.

Магчыма трансляцыя на Catholic.by.

А. Аркадзь Куляха OCD

для друку для друку