Штодзённая малітва за пілігрымаў трывае ў Будславе

Як інфармуе catholic.by, пачынаючы з 28 чэрвеня ў Нацыянальным санктуарыі перад цудатворным абразом Маці Божай Будслаўскай штодзённа цэлебруецца св. Імша за пілігрымаў і ва ўсіх тых інтэнцыях, з якімі яны ідуць і едуць да Маці Божай.

Гэтыя цэлебрацыі адбываюцца па буднях кожную раніцу а 7-й гадзіне.

2 ліпеня, ва ўрачыстасць Маці Божай Будслаўскай, Апякункі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, св. Імша ў гэтай інтэнцыі будзе цэлебравацца ў будслаўскай базыліцы ў 8.00.

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі