Штодня ў Індыі забіваюць каля 2 тысяч дзяўчынак

AFP4113337_ArticoloШтодня ў Індыі забіваюць каля 2 тысяч дзяўчынак. Гэта наступствы пануючай культуры, якая прымае нараджэння хлопчыкаў як благаслаўленне, а з’яўленне дачкі прызнае за непатрэбны цяжар, інфармуе Ватыканскага радыё .

Пра гэта паведаміла індыйскі міністр па справах развіцця жанчын і дзяцей, падтрымліваючы агульнанацыянальную акцыю «Выратуй дачку, дай ёй адукацыю». Гэтая акцыя стала адказам на ўсё больш прыкметную ў гэтай краіне дыспрапорцыю паміж колькасцю мужчын і жанчын, якая пачынае выклікаць сур’ёзныя праблемы.

Міністр Манека Гандзі прызнала, што дзяўчынак забіваюць абортамі або адразу пасля нараджэння. Індыйскі закон забараняе паведамляць бацькам пра пол яшчэ ненароджанага дзіцяці, аднак гэты закон паўсюдна парушаюць. Касцёл у гэтай краіне здаўна змагаецца з селектыўнымі абортамі дзяўчынак, аднак — як сам прызнае — з вельмі малым вынікам.

З рапарту, апублікаванага часопісам «Ланцэт», вынікае, што за апошнія 10 год у Індыі забітыя 12 мільёнаў дзяўчынак.

для друку для друку