Што такое сацыяльныя сеткі і чаму яны такія папулярныя?

A collection of social media logos on computer keysЧалавек з’яўляецца стварэннем Божым і ён камунікатыўны. Людзі заўсёды імкнуліся мець зносіны адзін з адным, і сёння многія робяць гэта карыстаючыся сацыяльнымі сеткамі. Але што варта ведаць пра гэта вынаходства?

На працягу апошніх некалькіх дзясяткаў гадоў чалавецтва, як і раней хутка развіваецца і знаходзіць яшчэ больш новых магчымасцяў для паляпшэння свайго камфорту ў жыцці. Гэта асабліва праяўляецца ў зносінах людзей. Размова з твару ў твар і лісты існуюць першапачаткова, калі існуюць людзі. Пры размове з воку на вока вы можаце бачыць выраз твару і жэсты суразмоўцы і ўлоўліваць тон яго голасу. Але ёсць недахоп, абодва суразмоўцы павінны сустрэцца.

Ліст перадае цеплыню і асабістую цікавасць, але патрабуе часу напісання і дасягае адрасата толькі праз некалькі дзён.

Цяпер пяройдзем да сучаснасці нашых дзён. Электронная пошта з’яўляецца добрай таму, што паведамленне лёгка стварыць і яно хутка дасягае адрасата, аднак часта не перадаюцца эмоцыі, або іх можна няправільна зразумець.

І тут з’яўляюцца сацыяльныя сеткі, якія, на думку некаторых, могуць выцесніць усе іншыя віды зносін. Існуюць сотні сацыяльных сетак, але самай папулярнай з’яўляецца «Facebook», якая налічвае каля 800 млн. карыстальнікаў. У часопісе «Times» гаворыцца:

«Калі б Facebook была краінай, яна была б трэцяй па колькасці насельніцтва пасля Кітая і Індыі».

Што такое сацыяльная сетка і чаму яны так папулярныя?

Сацыяльная сетка — гэта ўэб-сайт, які дазваляе тым, хто зарэгістраваны, мець зносіны з абранай групай сяброў, і гэта адзін з лепшых спосабаў падтрымліваць сувязь. Праз сацыяльную сетку вельмі зручна паказваць фота з падарожжаў або адпачынку. «Пісаць лісты з’яўляецца ўжо не модна і на гэта сыходзіць занадта шмат часу» — кажуць некаторыя, — «раздрукоўваць фатаграфіі дорага». Каб тэлефанаваць таксама трэба вылучыць шмат часу і можна казаць толькі з адным чалавекам, які нават можа не мець на гэта часу. А на электронныя лісты сёння ўжо мала хто адказвае, а калі і адказвае, то праз некалькі дзён. У сацыяльнай сетцы мы проста пішам каментар пра свае справы, а сябры адпісваюць і распавядаюць пра свой дзень. Мы даведаемся пра ўсё толькі ўвайшоўшы ў сетку.

Такім чынам зносін праз сацыяльныя сеткі мае пэўныя перавагі, а таксама і свае недахопы.

Зносіны ў сацыяльных сетках уплываюць на наша прыватнае жыццё.

«Хапае граху ў шматслоўі, а хто стрымлівае вусны свае — разумны».

Людзі часта з’яўляюцца настолькі адкрытымі, што нават не заўважаюць небяспекі, якая хаваецца за ўсёй падрабязнай інфармацыяй, якую яны выкладаюць. Дадзеныя профілю, фатаграфіі, абнаўленні статусу — гэта кароткія паведамленні да ўсіх, хто ёсць у спісе сяброў. Калі асоба атрымлівае доступ да чужой асабістай інфармацыі ці нумару тэлефона, то ёсць рызыка стаць ахвярай дамаганняў або запалохванняў, а персанальныя дадзеныя асобы могуць быць выкарыстаны ў злачынных мэтах.

Праблемы ўзнікаюць з-за неабачлівасці. Людзі часта самі сябе настройваюць на небяспеку. У такіх выпадках лепш хаваць сваю інфармацыю і абмежаваць свой круг з малазнаёмымі асобамі пэўнай прыватнасцю.

Адзін з негатыўных фактараў сацыяльнай сеткі — гэта каштоўны час, які яна ў нас можа адбіраць і адцягвае ад больш важных спраў. Чым больш знаёмых, тым больш часу траціцца на размовы. Праз сетку вынікаюць розныя непаразуменні ў сем’ях і не толькі. Людзі ў гэты момант знаходзяць сабе іншага Бога, рукатворнага і яму пакланяюцца.

Зносіны ў інтэрнэце ўплываюць на нашу рэпутацыю! Зайшоўшы на сайт, людзі часта губляюць здаровы сэнс. Яны кажуць тое, што пры іншых умовах не сказалі б. Адно неабдуманае паведамленне — і добрая рэпутацыя страчана.

Паглядзіце на сваю старонку вачыма іншых людзей. І спытайце сябе: «Хацеў бы я, каб мяне ўспрымалі менавіта такім? Што можна падумаць пра мяне, зірнуўшы на размешчаныя фатаграфіі? Аматар пафліртаваць? Сексуальны?»

А калі на маю старонку зойдзе працадаўца, ці так я б хацеў выглядаць у яго вачах? Ці мае фатаграфіі адлюстроўваюць мае каштоўнасці?

Ісці нага ў нагу з развіццём грамадства і найноўшых тэхналогій можна і нават трэба, але кожны павінен бачыць што прыносіць карысць, а што аддаляе ад Бога. Трэба памятаць: У свеце пануе дабро і зло, але сваю ўвагу трэба звярнуць на Вечнае і Найвялікшае дабро, якім ёсць Бог, каб можна было сказаць разам са святым Апосталам Паўлам «ужо не я жыву, а жыве ўва мне Хрыстос».

Паводле КМЦ

для друку для друку