Што такое грахі іншых па нашай віне?

vina“Хвала Хрысту! Растлумачце, калі ласка, што абазначае выраз “грахі іншых па нашай віне?”

Алена

На пытанне адказвае кс. Павел Ярашэвіч (парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, г. Пінск):

– Гэта грахі іншых людзей, да якіх мы маем дачыненне. Калі мы просім ці загадваем іншаму чалавеку зрабіць зло або не зрабіць дабра, калі хвалім ці замоўчваем грэх, калі дапамагаем грашыць ці пакрываем чалавека, які зграшыў, то адказнасць за грэх ускладаецца і на нас. Бо калі б мы гэтага не рабілі, то ёсць верагоднасць таго, што чалавек не зграшыў бы.

Такіх грахоў іншых па нашай віне дзевяць:

— Загадваць грашыць.
— Намаўляць да граху.
— Дазваляць грашыць.
— Раіць грашыць.
— Хваліць грэх.
— Замоўчваць грэх.
— Не караць граху.
— Дапамагаць грашыць.
— Абараняць грэх.

для друку для друку