Што рабіць, калі дзіцяці нудна ў касцёле

Веруючыя бацькі, вядома, хочуць, каб іх дзіця з пялёнак далучался да веры: малілася, спавядался, прыступала да св. Камуніі і ў святыні паводзіла сябе цішэй вады, ніжэй травы. Аднак у рэальнасці дзеці часта бываюць далёкія ад «правільнага» рэлігійнага выхавання… Што рабіць?

У першую чаргу, неабходна прызнаць, што і мы часам можам адчуваць нуду ў святыні, або нашыя думкі проста адлятаюць далёка ад таго, што адбываецца ў касцёле. Калі дарослага асільваюць падобныя пачуціі, што казаць пра дзіця? Таму неабходна разумець, што нават выхаваныя ў рэлігійных традыцыях хлопчык ці дзяўчынка часам не могуць выстаяць Імшу, не адцягваючы сваю ўвагу.

Па-другое, дзіця павінна разумець, што адбываецца ў касцёле. І, перш за ўсё, гэта павінен разумець той, хто прывёў яго на Імшу. Гэтае разуменне неабходна пастаянна трансляваць дзіцяці: перад Імшой, на вуха падчас службы або — пасля. Напрыклад, падчас раздачы святой Камуніі, ціха сказаць малому: «Бачыш, усе становяцца на калені? Зараз мы молімся пра самае важнае і дязкуем Богу за Яго прысутнасць сярод нас».

Па-трэцяе, важна, каб дзіця разбірала словы песен, якія спяваюць падчас Імшы. Калі незразумела — можна выразна шаптаць на вуха, а калі дзіця старэйшае — запрапнаваць яму сачыць за спевам па тэксце.

Калі ёсць магчымасць, можна далучыць дзіця да якіх-небудзь касцёльных абавязкаў. Хлопчыка — да службы пры алтары, дзяўчынку — да ўдзелу ў працэсіях.

Можна перад удзелам у св. Імшы даступна і ў займальнай форме распавесці дзіцяці пра біблейскія падзеі або пра жыццё святога, успамін якога прыпадае ў гэты дзень.

У рэшце рэшт, калі дзіця капрызіць і плача, варта дазволіць яму выйсці з касцёла або выйсці разам з ім. Пахадзіць, выпіць вады, нагадаць, што цяпер будзе адбывацца на Імшы або проста знайсці ціхае месца, каб дзіця супакоілася. Можна падбадзёрыць малога фразай: «Сёння за цябе твой Анёл-ахоўнік паслухае, а наступным разам ты за яго».

Апрацавала Вольга Парада, grodnensis.by

для друку для друку