Што рабіць, калі Бог умешваецца ў вашыя планы?

9932Калі ўсё добра — таксама дрэнна. Нядаўна мы ездзілі ў адпачынак, і Бог парушыў мае планы. Уся наша сям’я некалькі гадзін ляцела на самалёце, каб пабыць тыдзень на беразе мора, у прыемным гатэлі, побач з цудоўным пясчаным пляжам. Але напярэдадні, прама пасярод ночы, адно з маіх дзяцей захварэла. Увесь наступны дзень я правяла ў цесным гасцінічным нумары, сумна назіраючы праз акно усё тое, што ў той момант было мне так блізка і, адначасова, недаступна. 

Перарванае жыццё 

У маім жыцці вельмі шмат такіх перарываў, нязручнасцяў, расчараванняў і нечаканых падзей. Нешта ламаецца. Здараюцца аварыі. Тэлефон раптам тэлефануе ў той самы момант, калі я нарэшце пачала засыпаць напярэдадні цяжкага дня. З-за пробак спазняюся куды-небудзь. І якраз тады, калі ў цябе менш за ўсё грошай, ламаецца халадзільнік або пральная машына. З-за хваробы бурацца старанна спланаваныя планы. І я магу працягваць. Напэўна і вы маглі б унесці лепту ў гэты доўгі спіс.

Праблема ж у тым, што на такія непрыемнасці я рэагую не лепшым чынам. Як правіла з раздражненнем і злосцю. Я амаль заўсёды гатовая, як дзіця, затупаць нагамі і закрычаць: «Я так не хачу!». Віну за свае нязручнасці я, як правіла, ускладваю на акружаючых. І часам нават гатовая распусціць нюні.

Усе гэтыя жыццёвыя бязладзіцы заўсёды застаюць мяне знянацку. Але вось Бога імі не здзівіш. Гэта ж невыпадковыя, бессэнсоўныя падзеі. Усе яны на маім шляху маюць асаблівы сэнс. А Бог выкарыстоўвае гэтыя сітуацыі, каб змяніць мяне і зрабіць больш падобным да Хрыста.

Корак на дарозе, хворае дзіця або дарагі рамонт хатняй маёмасці не здаюцца важкім інструментам для маёй святасці, але менавіта дзеля гэтага яны і служаць. Як правіла, мы прапускаем такія сітуацыі без асаблівых роздумаў і чакаем, што Бог пашле нам нешта вялікае і значнае, і ўсё нашае жыццё зменіцца. Але ў рэальным жыцці не так ужо шмат людзей атрымліваюць блаславенне праз экстраардынарныя падзеі, якія вымушаюць нас даверыцца Богу і падпарадкавацца Яму. Нас не просяць пабудаваць каўчэг, ні просяць сына ў ахвяру прынясці на старажытнай гары. Наадварот, у гэтых дробных, малаважных падзеях, якія так моцна нас раздражняюць і прыносяць нам дыскамфорт, мы атрымліваем магчымасць даверыцца Богу і скласці Яму хвалу.

Пол Трыпэ распавядае пра гэта так:

Мы з вамі жывем не пасярод серыі значных і драматычных падзей. Нам не даводзіцца ўвесь час прымаць рашэнні, ад якіх залежыць жыццё або смерць. Мы жывем пасярод дробных, малаважных эпізодаў. Характар ​​фармуецца не дзесяццю галоўнымі падзеямі ў жыцці, а дзясяткамі тысяч дробязяў штодзённасці. І сярод гэтых дробязяў адкрываецца тое, што ўтоена ў нашых сэрцах. 

Прабыванне ў ласцы 

Усе гэтыя дзясяткі тысяч эпізодаў прыходзяць да нас у выглядзе нашых дзяцей, тых, хто просіць з імі пагуляць у самы неадпаведны для нас момант. Або вось перад намі трактар ​​на вузкай дарозе і абгон забаронены, а мы спазняемся на важную сустрэчу. А тут яшчэ і кола спусціла. Менавіта ў такія моманты ўсё, здаецца, ідзе супраць нашай волі, і нашае жыццё перарываецца.

Вось тут наша вера і правяраецца, і мы пачынаем разумець, ці стаім мы на скале або на пяску. Ці верым мы, што Бог кіруе ўсімі нюансамі нашага жыцця? Ці верым мы, што яго ласкі хопіць нам на ўвесь дзень. Ці верым мы, што Евангелле Хрыста валодае сілай не толькі каб выратаваць нас у вечнасці, але і даць нам сілы прайсці праз усе нашыя «жыццёвыя перарывы»? Ці верым мы, што Езуса дастаткова для задавальнення ўсіх нашых сардэчных патрэб?

Усе гэтыя дзясяткі тысяч нязручных эпізодаў — справа Божай ласкі. З іх дапамогай мы адказваем на пастаўленыя вышэй пытанні. Яны паказваюць нашы грахі. Дзякуючы ім здымаюцца пакровы з нашых вачэй і мы лепш пачынаем разумець, як моцна маем патрэбу давяраць Езусу ў кожную хвіліну нашага штодзённага жыцця. Мы, нарэшце, атрымліваем магчымасць убачыць патаемныя куткі нашых сэрцаў, у якіх старанна хаваюцца ідалы і грахі, аб якіх мы альбо не падазравалі, альбо не верылі ў іх існаванне.

Неабходныя нам напамінкі 

Гэтыя «жыццёвыя перарывы» нагадваюць нам, што жыццё нашае яшчэ не да канца намі зразумелае і самім нам з ім не разабрацца. «Жыццёвыя перарывы» падобныя да дубца пастуха, дзякуючы якому згубленыя авечкі змушаюцца да вяртання назад да пастуха. Нам патрэбныя гэтыя «перарывы». Як нішто іншае, яны штурхаюць нас па кірунку да крыжа Хрыста, дзе мы можам успомніць Евангелле і атрымаць ласку і прабачэнне.

Цяжкавата, вядома, бачыць усе гэтыя штодзённыя нязручнасці і праблемы ў такім святле і прызнаваць іх магчымасцямі для росту ў веры. Але менавіта такімі яны і з’яўляюцца. І калі мы зможам глядзець на іх у такім ключы, наш погляд перамесціцца з нам саміх на Хрыста, якога больш турбуе нашае пераўтварэнне, чым камфорт. Ён не дае нам лёгкага жыцця, ён перарывае яго сваёй ласкай, каб паказаць нам самае патрэбнае ў нашым жыцці — Сябе Самога.

А як наконт вас? Ваша жыццё поўнае такіх «перарываў»? Ці бачыце вы ў іх Божую руку?

Крысціна Фокс, grodnensis.by

для друку для друку