Шры-Ланка: амністыя з нагоды візіту Пантыфіка

amnistijaЗ нагоды візіту папы Францішка ў Шры-Ланку мясцовыя ўлады абвясцілі амністыю, згодна з якой на свабоду з турмаў вышлі 612 чалавек – 575 мужчын і 37 жанчын, паведаміла мясцовая “Daily Mirror”, са спасылкай на пенітэнцыярны дэпартамент краіны.

Пад спецыяльную амністыю патрапілі зняволеныя старэйшыя за 75 гадоў, а таксама асуджаныя за дробныя злачынствы. З нагоды вызвалення зняволеных 14 студзеня адбылася спецыяльная цырымонія ў турме “Велікада” – самай буйной і строгай пенітэнцыярнай структуры ў краіне.

Ватыканскае радыё

для друку для друку