Шматтысячны марш сем’яў прайшоў украінскімі вуліцамі

Тысячы сем’яў, духавенства і кансэкраваныя асобы прайшлі па вуліцах Вінніцы 22 верасня ў Эўхарыстычным маршы сем’яў.

Шэсце адбылося на завяршэнне Усеўкраінскага кангрэса сем’яў, які праходзіў з 20 па 22 верасня ў Шаргарадзе і Вінніцы пад лозунгам «Сям’я, моцная Богам». Кангрэс прайшоў у межах Года Святасці сужанства і сям’і, які праходзіць ў Рыма-каталіцкім Касцёле ва Украіне. Аднак у ім прынялі ўдзел не толькі католікі, але і прадстаўнікі іншых канфесій.

Да ўдзелу прыбылі сем’і з розных куткоў Украіны, прадстаўнікі розных канфесій і рэлігій.

Калі яны ішлі па цэнтральнай вуліцы горада з Найсвяцейшым Сакрамантам, усе разам маліліся, слухалі фрагменты Евангелля, прачытаныя ў кожнай з чатырох стацый, і слухалі кароткія разважанні біскупаў на тэму шлюбу.

Працэсія завяршылася ўрачыстай святой Імшой на гарадской плошчы, якую ўзначаліў арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, Апостальскі Нунцый ва Украіне.

Пераклад Марыны Сінкевіч з сайта credo.pro

для друку для друку