«Школа сямейнага жыцця» ў Гродне аб’яўляе набор навучэнцаў

semja_2«Школа сямейнага жыцця» ў Гродне аб’яўляе набор навучэнцаў на новы навучальны год 2016/2017. Да ўдзелу ў занятках, якія распавядаюць аб фундаментальных праўдах веры і хрысціянскай сям’і, запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Мэтай «Школы сямейнага жыцця» з’яўляецца падрыхтоўка сямейных дарадчыкаў, якія могуць дапамагаць пры парафіі, у падрыхтоўцы сямейных пар да сакраманту сужэнства, а таксама ў сямейнай кансультацыі.

Час навучання — тры гады. З’езды адзін раз у месяц, звычайна другая субота і нядзеля месяца.

Заняткі будуць праходзіць у айцоў рэдэмптарыстаў па адрасе: г. Гродна, вул. Курчатава, 41 (Дзевятоўка).

Пасля заканчэння ШСЖ слухач атрымлівае дыплом, які з’яўляецца падставай для выканання функцыі сямейнага кансультанта пры парафіях, а таксама дыплом аб заканчэнні курса І ступені для выкладчыкаў натуральнага планавання сям’і ў вобласці сімптатэрмальнага метаду.

Дакументы, неабходныя для паступлення:

  • уласнаручна напісаная заява аб прыняцці з матывацыяй свайго рашэння;
  • уласнаручна напісаная аўтабіяграфія;
  • рэкамендацыя ад пробашча;
  • 2 фатаграфіі (3х4 см);
  • ксеракопія дыплома аб заканчэнні навучальнай установы;
  • ксеракопія пашпарта (старонкі 31-33)

Запісацца на курс можна штодзённа да 5 кастрычнiка.

Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефоне:

+375 29 588 42 73 Ірына Мялешка

catholic.by

для друку для друку