«Школа нараджэння» плануе чарговы курс заняткаў у ліпені

З 6 па 11 ліпеня ў Навагрудку пройдзе “Школа нараджэння” для сужэнцаў, гінеколагаў, акушэраў і іншых зацікаўленых. Мэта курсаў — падрыхтоўка бацькоў да натуральных родаў і падрыхтоўка “інструктараў”, якія будуць дапамагаць маладым сем’ям у перадродавы перыяд.

“Школа” прапануе цыкл сустрэч:

— выкананне спецыяльнай гімнастыкі;
— музыкатэрапія;
— адпачынак, рэлакс;
— падрыхтоўка да нараджэння;
— дагляд нованароджанага.

Заняткі праходзяць у цікавай і разнастайнай форме: слуханне лекцый, прагляд фільмаў і малітва за дзяцей.

“Школа нараджэння” носіць хрысціянскі характар, бо засноўваецца на асабістай размове з Богам. Галоўны пункт дня падчас курсаў — Эўхарыстыя.

Шмат увагі прысвячаецца як самому працэсу нараджэння, так і ролі бацькоў — не толькі маці, але і бацькі, бо роды — важная сямейная падзея.

Дзякуючы добрым уражанням удзельнікаў з папярэдніх гадоў, “Школа нараджэння” — гэта працэс, які не заканчваецца пасля пяці дзён, а заахвочвае да ўдзелу ў плануемых занятках у будучыні.

Запіс па тэлефоне да 26 чэрвеня.

Ірына Мялешка +375-29-588-42-73

meleshko_irina@mail.ru

grodnensis.by

для друку для друку