Школа «Каласанс» у Шчучыне ўшанавала апякунку касцёльнай музыкі — св. Цэцылію

szczuczin_cecylja1

Некалькі дзён таму, 22 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначаў успамін адной з найбольш папулярных і цікавых гістарычных асоб — святой Цэцыліі.

Сваёй апякункай яе лічаць не толькі музыканты і арганісты, але таксама харысты і розныя музычныя супольнасці і парафіяльныя суполкі. Ушанавала святую Цэцылію ў гэты дзень і моладзевая школа «Каласанс» у парафіі Св. Тэрэзы ў Шчучыне.

Пасля рэпетыцыі спевай, якая адбываецца ў парафіі кожную суботу, маладых выканаўцаў «наведала» сама святая Цэцылія, ролю якой выканаў адзін з парафіян, уручыўшы ім салодкія падарункі.

На наступны дзень, ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, і з нагоды ўспаміну сваёй апякункі, удзельнікі школы «Каласанс» упрыгожылі сваім спевам Імшу ў парафіяльнай святыні.

szczuczin_cecylja1

А. Віталій Слука SP, тэкст і фота

для друку для друку