Пасля летніх адпачынкаў і перапынкаў запрашаем вас наведаць Оршу, дзе адбудзецца чарговая сесія рэкалекцый, вядомых як «Школа хрысціянскага жыцця і евангелізацыі». Рэкалекцыі адбудуцца 6-8 лістапада.
6-8 лістапада — ступені 0а (для тых, хто першы раз), 0б, 3б.
У раскладзе кожнага дня: Святая Імша, духоўныя канферэнцыі, разважанні над Божым Словам, малітва праслаўлення, адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, магчымасць споведзі, сустрэчы ў групах, дзе людзі дзеляцца досведам і верай. Умовы ўдзелу: узрост – ад 18 гадоў, прысутнасць ад пачатку да канца, папярэдні запіс па тэлефоне:+ 375 (033) 329 46 48.
Запіс заканчваецца за тыдзень да пачатку рэкалекцый.
Адрас: г. Орша, вул. Савецкая, 6, парафія Св. Юзафа.
Адказны за рэкалекцыі: а. Аляксандр Жарнасек МІС, тэл. + 375 (029) 713 02 33
для друку