«Шчучын – Тракелі – Ліда»: моладзь са Шчучына здзейсніла традыцыйную пілігрымку

Падчас святой Імшы ў Тракелях, 27 красавіка, маладыя людзі прасілі аб патрэбных ласках для годнага прыняцця сакраманту хрысціянскай сталасці (Канфірмацыі).

У сваім казанні а. Віталій Слука SchP звярнуў увагу на тое, што не трэба баяцца несці Езуса ў свет. Болей таго, пасля прыняцця сакраманту – гэта становіцца нашым абавязкам.

Далей пілігрымы адправіліся ў Ліду. У парафіі Беззаганнага Зачацця Панны Марыі маладыя вернікі разважалі аб хрысціянскай веры. Працуючы ў групах, былі створаны правілы, якімі павінен карыстацца кожны веруючы чалавек. Таксама моладзь прапанавала некалькі сцэнак, якія звярнулі б ўвагу людзей да Езуса і Касцёла.

«Шчучын – Тракелі – Ліда» — гэта шлях, які стаўся ўжо традыцыйным. Кожны год моладзь са Шчучына пераадольвае яго вясной, каб лепей падрыхтавацца да сакраманту Канфірмацыі.

Анастасія Цыбульская, тэкст і фота

для друку для друку