Шчучын: літургічная служба алтара і хор «Calasanz» адзначылі сваё свята

Традыцыйна ва ўрачыстасць Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, літургічная служба алтара і моладзевы хор «Calasanz» са Шчучына адзначылі сваё свята.

Падчас святой Імшы для дзяцей да супольнасці кандыдатаў, якія рыхтуюцца да міністранцкай службы далучылася 9 хлопцаў.

Астатняя частка літургічнай службы, атрымаўшы новыя «адзнакі» (значкі прыналежнасці да розных груп міністранскіх, адказных за канкрэтныя дзеянні, напрыклад, міністрант святла, адказны за падрыхтоўку і нясенне свечак падчас працэсій, міністрант харыст — за званкі і гд.), аднавіла свае абяцанні далей старанна і радасна выконваць свае абавязкі ля алтара Пана.

Гэта падзея была ўпрыгожана спевам парафіяльнага моладзевага хору «Calasanz», які, дарэчы, таксама павялічыўся на пару новых галасоў. Пасля складзенай прысягі, новыя ўдзельніцы атрымалі свае адзнакі прыналежнасці да хору. Усю цырымонію узначаліў а. Андрэй Агель, пробашч парафіі св. Тэрэзы Авільскай.

А. Віталій Слука SP, тэкст;
Андрэй Арціш, фота

для друку для друку