Шчучын-Гродна. Дзяўчаты азнаёміліся з жыццём манахінь, хлопцы наведалі семінарыю

2 сакавіка для дзяцей і моладзі са Шчучына быў арганізаваны супольны выезд у горад Гродна.

Падчас невялікага падарожжа дзяўчаты мелі магчымасць бліжэй пазнаёміцца з с. Ганнай з кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта, і даведацца, як выглядае штодзённае жыццё манахінь з гэтай супольнасці. Хлопцы наведалі Міждыяцэзіяльную вышэйшую духоўную семінарыю, гісторыю якой распавёў кл. Павел.

Забаўляльнай часткай дадзенага выезду стала гульня ў лазертаг (для юнакоў) і скачкі на батутах (для дзяўчат).

а. Віталій Слука SP, тэкст і фота

для друку для друку