Шчучынская моладзь прыбыла на ўрачыстасці ў Тракелі на роварах

szczuczyn_rovary1120 маладых людзей з піярскай супольнасці ў Шчучыне прынялі ўдзел у роварнай пілігрымцы Шчучын-Тракелі пад дэвізам «Езус для Жыцця». Гэта былі 4 дні радасці, адзінства і адчування прысутнасці Божай.

160 кіламетраў дарогі па маршруце Шчучын — Жалудок — Нецеч — Крупава — Ліда — Тракелі пераадолелі ўдзельнікі роварнай пілігрымкі. Нягледзячы на стомленасць, дождж і вецер падчас пілігрымкі, яны заўсёды знаходзілі час на малітву і прабыванне разам. На кожны дзень дарогі запрошаныя святары рыхтавалі канферэнцыю, якая была звязана з тэмай пілігрымкі. Адносіны з Богам, а таксама адносіны з татам; да чаго запрашае Бог і перад чым засцерагае; як сустрэць Бога і што рабіць, каб быць з Ім; як быць і чаго патрабаваць ад сябе, каб быць шчаслівым хрысціянінам сёння — гэта толькі некаторыя думкі, над якімі магла разважаць моладзь падчас навукі святароў-гасцей.

szczuczyn_rovary25

«Гэта быў сапраўды асаблівы час, які, на жаль, так хутка скончыўся», — дзеляцца ўражаннямі маладыя людзі.

szczuczyn_rovary12

Удзельнікі ад шчырага сэрца ўдзячныя ўсім, хто падтрымліваў нас духоўна і матэрыяльна, каго сустрэлі ў дарозе да Тракеляў, за слова, адкрытыя сэрцы і дзверы сваіх дамоў.

Анастасія Цыбульская, тэкст
Анастасія Цыбульская, Кацярына Цяслоўская, фота

для друку для друку