Шчучын: завяршэнне катэхетычнага года для Літургічнай службы алтара і моладзевага хору «Calasanz»

Schuchyn_zavarsenne katexetychnaga goda18У мінулыя выхадныя ў Шчучыне ў кляштары айцоў піяраў адбылося падсумаванне катэхетычнага года для асобных парафіяльных груп: Літургічнай службы алтара і моладзевага хору «Calasanz».

На запланаванае спатканне былі запрошаны таксама бацькі дзяцей і моладзі шчучынскай парафіі, для якіх была арганізавана фармацыйная частка сустрэчы.

Галоўным пунктам дня стала супольная Эўхарыстыя, падчас якой маліліся аб міры, сапраўднай любові і разуменні ў сем’ях піярскіх выхаванцаў.

На заканчэнне св. Імшы бацькі разам з дзецьмі публічна, трымаючыся за рукі, памаліліся адзін за аднаго перад сабранымі вернікамі.

Schuchyn_zavarsenne katexetychnaga goda22

Наступнай часткай сустрэчы сталі розныя цікавыя конкурсы і забавы, а таксама адпачынак каля вогнішча, дзе можна было пасмажыць каўбаскі.

Падчас гэтага вечару былі выбраны і ўзнагароджаны найлепшыя міністрант года (Дзмітрый Лобач) і харыстка года (Юлія Кройтар).

Кожная такая сустрэча мае і сумную нотку развітання з тымі, хто заканчвае школу і выязджае на вучобу ў іншыя гарады. Па традыцыі, каб яны ніколі не забывалі групы, да якой належалі шмат гадоў, выпускнікам былі ўручаны сімвалічныя памятныя падарункі.

На заканчэнне ўсіх прысутных чакаў сюрпрыз — феерверк. Менавіта такім спосабам для міністрантаў і моладзевага хору парафіі быў падсумаваны і завершаны 2015/16 душпастырскі год.

А. Віталій Слука SP, тэкст

Віталій Варонік, Анастасія Голец, фота

для друку для друку