Шчучын: Дні роздуму для хлопцаў і валейбол з бацькамі

szczuczyn_hlopcy06У мінулыя выходныя ў Шчучыне прайшлі дні скуплення для маладых мужчын. У спатканні прынялі ўдзел 14 хлопцаў са Шчучына і з піярскай парафіі з Ліды.

На гэты раз рэкалекцыі былі прымеркаваны да Святога Пісання, і, больш канкрэтна, як чытаць, разважаць, шукаць і знаходзіць адказы на жыццёвыя пытанні ў Бібліі. Кожная сустрэча таксама накіравана на азнаямленне ўдзельнікаў з жыццём законных асобаў і святароў, у нашым выпадку жыцця айцоў-піяраў. Сустрэча праводзіў а. Аляксандр Махнач SP.

Праграма рэкалекцый уключала ў сабе таксама час адпачынку. Суботнім вечарам адбылася спартыўная сустрэча — валейбол — з бацькамі міністрантаў і ўдзельнікаў моладзевага парафіяльнага хору. Удзельнікі рэкалекцый таксама прадставілі сваю групу. І хоць колькасць дарослых была невялікай і пераможцамі сталі старэйшыя міністранты, але спаборніцтва за першае месца было вострым.

szczuczyn_hlopcy16

а. Віталь Слука SP, тэкст
Людміла Казлова, фота

для друку для друку