Шакаладныя яйкі і спеў разам з біскупам: віцебская група «Бэтэль-Карытас» адсвяткавала Вялікдзень

18 красавіка ў кавярні пры парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску Вялікдзень адзначылі маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі з групы «Бэтэль-Карытас». Сустрэча была напоўнена цеплынёй і ўтульнасцю.

Прысутных на мерапрыемстве асабіста павіншаваў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Ён уручыў удзельнікам свята шакаладныя яйкі і, нават, праспяваў з імі хорам. Гэты дзень надоўга застанецца ў сэрцы кожнага.

Ганна Будзіч, тэкст
Аляксандр Ужгарадскі, фота

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі