Семінарысты запісалі музычны твор пра Беларусь

Аднойчы Віктар Гюго сказаў, што “музыка адлюстроўвае тое, што мы не можам вымавіць вуснамі, і тое, аб чым немагчыма маўчаць”.

“Беларусь, Беларусь!” – музычны твор, праз які навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне хацелі выказаць невымоўную ўдзячнасць Богу і сваім продкам за атрыманую хрысціянскую спадчыну, за “край, Богам даны нам сярод народаў”.

“Беларусь, Беларусь!” – заклік, які схіляе чалавека нанова адкрыць уласную тоеснасць і адчуванне прыналежнасці да лёсу сваёй краіны.

“Беларусь, Беларусь!” – гімн, прасякнуты глыбокім прагненнем захаваць веру ў сэрцах і вернасць Евангеллю, нягледзячы на праяўленне атэізму, маральнай разбэшчанасці, скажэння непахісных асноў хрысціянскага светапогляду ў сучасным свеце.

Ноты кампазіцыі па спасылцы.

Яўген Амасёнак, grodnensis.by

для друку для друку