Семінарысты наведаюць парафіі Беларусі, каб падзякаваць вернікам за малітву і ахвярнасць

pinsk_jubilej_0920 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету. Па традыцыі ў гэты дзень клерыкі наведаюць парафіі Беларусі, каб падзякаваць вернікам за духоўную і матэрыяльную дапамогу для семінарый.

Урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету з’яўляецца асаблівым днём малітвы за семінарыстаў і ўсіх пакліканых да Божай службы, а таксама днём збору ахвяраванняў на патрэбы духоўных семінарый.

“Ва Урачыстасць Хрыста Валадара Сусвету мы дзякуем кожнаму верніку і душпастыру за малітву і ахвярнасць дзеля падрыхтоўкі будучых святароў. Таксама просім надалей аб падтрымцы, каб праз нашыя сумесныя старанні, малітву, зычлівае слова і канкрэтныя добрыя ўчынкі Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Пінску магла як найлепш працягваць выкананне сваёй адказнай місіі ў падрыхтоўцы будучых пастыраў нашага Касцёла”,  – звяртаецца да вернікаў у лісце на семінарыйную нядзелю кс. Андрэй Рылка, рэктар Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску.

У Віцебскай дыяцэзіі клерыкі пінскай семінарыі сёлета наведаюць катэдру ў Віцебску і парафію ў Глыбокім.

для друку для друку