Семінарыйны гурт «Ave» выступіў у Навагрудку

????????????????????????????????????

14 студзеня музычны гурт „Ave” наведаў прафесійна-тэхнічны ліцэй у Навагрудку, каб разам са студэнтамі паглыбіцца ў сэнс перажывання перыяду Божага Нараджэння.

Галоўная мэта спаткання, як сцвярджаюць удзельнікі гурта, прыблізіць вобраз Таго, хто цалкам змяніў іх жыццё, напоўніў яго сапраўдным сэнсам і невымоўнай радасцю.

Пасля канцэрта семінарысты прынялі таксама ўдзел у супольнай Эўхарыстыі, якую ўзначаліў кіраўнік гурта кс. Андрэй Лішко, і выканалі яшчэ некалькі музычных твораў разам з парафіяльнай моладдзю.

????????????????????????????????????

Спадзяёмся, што гэтая сустрэча пакіне пасля сябе незабыўны след у душы кожнага з прысутных і моцна паўплывае на іх далейшае духоўнае жыццё.

wsd.grodnensis.by

для друку для друку