Семінарыйны гурт «Ave» наведаў з канцэртамі Германію

????????????????????????????????????

З 13 па 17 мая музычны гурт “Ave” на чале з кс. прэфектам Андрэем Лішко наведаў з канцэртам некалькі мясцін на тэрыторыі Германіі (Дзюсельдорф і Дортмунд).

Падобныя музычныя сустрэчы сталі ўжо добрай традыцыяй за апошнія некалькі гадоў. Клерыкі яшчэ раз атрымалі магчымасць сведчыць песнямі і танцамі аб неспасцігальнай Божай любові ў іх жыцці.

Кожнае месца, у якім выступілі семінарысты, пакінула пасля сябе незабыўнае ўражанне і станоўчыя эмоцыі ў сэрцах будучых святароў.

????????????????????????????????????

Семінарыйны гурт “Ave” вельмі ўдзячны за запрашэнне і гасціннасць пробашчу парафіі св. Гертруды ў Дзюсельдорфе а. Ёахіму Дэкер і ўсім тым, хто ад усяго сэрца паклапаціўся, каб гэтае музычнае падарожжа аднавіла духоўныя сілы клерыкаў для дальнейшага здзяйснення Божых намераў у іх штодзённым жыцці і пакліканні.

wsd.grodnensis.by

для друку для друку