Семінар па аказанню медыцынскай і сацыяльнай дапамогі залежным і сузалежным асобам прайшоў у «Карытас»

seminar_med_pomosh_122 верасня ў дзіцячым цэнтры «Карытас» прайшоў семінар па дапамозе залежным і сузалежным асобам, арганізаваны «Сацыяльным цэнтрам Маці і дзіцяці імя Германа Гмайнера».

Для ўдзельнікаў, якія былі запрошаныя на семінар з Мінска і Мінскага раёна, дакладчыкі, у якасці якіх выступілі спецыялісты па тэме: беларускія псіхіятры-нарколагі, псіхолагі, сацыяльныя супрацоўнікі (Е.А. Галубіцкі, Е.С. Арцеменкава і інш.) — падзяліліся той інфармацыяй, якую б удзельнікі змаглі прымяніць на практыцы.

Хтосьці з гэтых удзельнікаў падзяліўся, што толькі пачынае сваю працу ў гэтай сферы, хтосьці даўно ў яе заангажаваны і перад ім даўно паўстаў шэраг пытанняў, якія трэба вырашыць.

Як распазнаць залежнасць; як працаваць з сям’ёй, дзе прысутныя залежныя асобы; як дапамагчы падлетку, які ўжывае алкаголь ці іншыя наркатычныя сродкі? Гэтыя і іншыя пытанні былі абмеркаваныя падчас семінара, штосьці было адпрацавана падчас практычных заняткаў.

Напрыклад, як размаўляць са школьнікамі, якія ўжываюць наркатычныя сродкі, каб найперш здолець данесці ім інфармацыю і ўсталяваць кантакт, без якога немагчыма перадача той жа інфармацыі.

seminar_med_pomosh_2

Вольга Папова — намеснік дырэктара па прафілактыцы сацыяльнага сіроцтва «Сацыяльнага цэнтра Маці і дзіцяці імя Германа Гмайнера», якая дзейнічае пры «SOS-Дзіцячая вёска Бараўляны», адзначыла, што патрэба ў такіх семінарах у нашай краіне мае месца.

Асабліва гэта закранае тых, хто працуе і сутыкаецца з вынікамі гэтых залежнасцяў, у тым ліку і супрацоўнікаў розных дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый, што працуюць у сферы дапамогі сем’ям, якія перажываюць крызіс, адной з прычын якога ў беларускім грамадстве з’яўляецца залежнасці альбо ў бацькоў, альбо ў дзяцей.

Падчас семінару былі закранутыя тры ўзроўні — біялагічны, псіхічны і сацыяльны, на якіх трэба працаваць, каб перамагчы залежнасці. Выступоўцамі, у прыватнасці Аленай Арцеменкавай, было адзначана, што пры магчымасці далучаецца ў вырашэнні праблем з залежнасцямі і праца ў сферы духоўнай, якой займаюцца непасрэдна святары.

caritas-minsk.by

для друку для друку