Санктуарый Маці Божай Тракельскай аб’яўляе конкурс на лепшы верш, песню і відэа

Хвала Хрысту!
Паважаныя шанавальнікі культу Маці Божай Тракельскай!

Ад 11 лістапада 2018 года, дня ўспаміну святога Марціна Турскага (ад пятага стагоддзя з гісторыі літургіі гэта быў пачатак Адвэнту) і да 2 лютага 2019 года (Маці Божай Грамнічнай), санктуарый Маці Божай Тракельскай аб’яўляе конкурс лепшых вершаў, песень, відэаролікаў на тэму “Маці Божая Тракельская, вядзі нас за сабой…”.

Удзельнікі конкурсу падзелены на 3 групы: дзеці (да 16 гадоў); моладзь (16-30 гадоў); дарослыя (ад 30 і вышэй).

Свае працы можна дасылаць:

  • на электронную пошту trokiele@tut.by
  • Белпоштай на адрас: 231372, Воранаўскі раён, в. Тракелі, вул. Лідская, д. 61А.
  • праз сацыяльныя сеткі ў асабістыя паведамленні vk.cominstagram.com.

Абавязкова трэба напісаць дадзеныя канкурстанта: імя, прозвішча, узрост і адрас пражывання.

Пасля аб’яўлення вынікаў святую Імшу ў санктуарыі ў інтэнцыі ўсіх канкурсантаў узначаліць біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандр Кашкевіч. 

За першыя тры месцы пераможцаў чакае ўзнагарода, а найлепшыя творы будуць надрукаваны ў кнізе пра Маці Божую Тракельскую.

Як кусташ гэтага санктуарыя, заклікаю Вас да ўдзелу ў конкурсе, жадаю Вам поспехаў і Божага благаслаўлення.

кс. Юрый Беганьскі

для друку для друку