Санктуарый Маці Божай Тракельскай прывітаў пілігрымаў

У Тракелі да Маці Божай прыйшлі пілігрымы з Жырмун, Бердаўкі.

На раварах прыехала 13 пілігрымаў са Шчучына.

З Ваўкавыска пілігрымавала 90 чалавек.

370 паломнікаў з Гродна, прыйшоўшы ў Тракелі, падаравала санктуарыю крыж, які асвяціў біскуп Аляксандр Кашкевіч.

З падзякамі і просьбамі да Марыі прыйшла пілігрымка Першамайскі-Нецеч-Навагрудак.

З Ліды (Слабады) у Тракелі ўвайшло 55 чалавек.

20-я юбілейная пешая пілігрымка прыйшла з Ашмян. 115 чалавек «запалілі» ўсіх вернікаў сваёй актыўнасцю ды радасцю.

200 чалавек, якія зусім нядаўна прыйшлі са сваёй першай будслаўскай пілігрымкі, прыйшлі з Ліды (Фары).

З лідскай парафіі Святой Сям’і да Марыі ў Тракелі прыйшлі 136 пілігрымаў.

З Воранава дайшлі 74 асобы.

І 216 пілігрымаў прывітаў кусташ Санктуарыя кс. Аляксандр Рудзевіч з Іўеўскага дэканату.

Зараз пілігрымы моляцца да Маці Божай, спяваюць, адпачываюць, сустракаюцца са знаёмымі і радаюцца спатканню адзін з адным. Недалёка ад касцёла працуе палявая кухня, дзе могуць падсілкавацца пілігрымы.

А палове на дзясятую адбудзецца Марыйны зварот і прывітанне. Пазней кс. Андрэй Роўба прамовіць канферэнцыю “Навяртанне ў кантэксце Фацімскага адкрыцця”.

* Маці Божая Тракельская — каталіці цудатворны абраз. Знаходзіцца ў касцёле Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў вёсцы Тракелі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1994 годзе Гродзенскі ардынарый Аляксандр Кашкевiч зрабіў касцёл у Тракелях дыяцэзіяльным санктуарыем. У 2009 годзе адбылася ўрачыстая каранацыя абраза. папскімі каронамі.

Ірына Грэйць, тэкст
Марына Сінкевіч, фота

для друку для друку