Самыя важныя падзеі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі за 2015 год

Развітваючыся з адыходзячым годам, Каталіцкі Веснік вырашыў успомніць самыя важныя падзеі, якія адбываліся ў Каталіцкім Касцёле Беларусі ў 2015 годзе. Прапануем Вашай увазе самыя значныя падзеі адыходзячага года.

Дзяржсакратар Апостальскай Сталіцы наведаў Беларусь

Пакуль беларускія вернікі з надзеяй чакаюць на прыезд Святога Айца, другі раз за гісторыю незалежнасці нашу краіну наведаў дзяржаўны сакратар Папы Рымскага. З 12 да 15 сакавіка 2015 г. у Беларусі з афіцыйным візітам быў кардынал П’етра Паралін.

minsk_moladz29

У Мінску адбылося пасвячэнне новага біскупа Аляксандра Яшэўскага

27 чэрвеня ў архікатэдральным касцёле ў Мінску адбылося біскупскае пасвячэнне кс. Аляксандра Яшэўскага SDB, якога Папа Францішак прызначыў дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

dunilaviczy29

Рэгістрацыя Каталіцкай акадэміі і выдзяленне для яе ўчастка ў цэнтры Мінска

17 лютага Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі атрымала пасведчанне аб афіцыйнай рэгістрацыі Вышэйшай духоўнай навучальнай установы «Мінская тэалагічная акадэмія імя святога Яна Паўла II» Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь. Першая ў Беларусі Каталіцкая акадэмія будзе пабудавана ў Мінску на скрыжаванні вуліцы Філімонава з праспектам Незалежнасці недалёка ад Нацыянальнай бібліятэкі.

66a54350e94d9d93612885188af705a6_L

Арцыбіскуп Кандрусевіч падвёў вынікі Сіноду Біскупаў

25 кастрычнiка ў Ватыкане завяршыўся Сiнод Біскупаў на тэму «Пакліканне і місія сям’і ў Касцёле і сучасным свеце».

Kandrusevich

Каталіцкія семінарыі ў Беларусі чакаюць перамены

Каталіцкія семінарыі Беларусі чакаюць перамены і мадыфікацыя”, – паведаміў “Каталіцкаму Весніку” біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, які ўзначальвае Камiсію па справах фармацыi семiнарыстаў i святароў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.

reforma

Прэзідэнт Лукашэнка разлічвае на сустрэчу з Папам Францішкам

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на сустрэчу з Папам Рымскім Францішкам. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 4 снежня ў час сустрэчы з Апостальскім нунцыем у Беларусі Клаўдыё Гуджэроці, якая адбылася ў сувязі з завяршэннем яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне.

belta

Касцёл у Беларусі развітаўся з арцыбіскупам Гуджэроці

12 снежня 2015 года ў мінскім архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Панны Марыі адбылася св. Імша на развітанне з арцыбiскупам Клаўдыё Гуджэроцi, былым Апостальскім нунцыем у Беларусі.

nuncyj

Адкрыццё Брамаў Міласэрнасці

Брамы Міласэрнасці ў Юбілейным годзе адчыніліся ва ўсіх дыяцэзіях свету. Гэта беспрэцэдэнтны жэст пастырскай апекі Святога Айца Папы Францішка, які Булай Misericordie Vultus з 11 красавіка 2015 года абвясціў Надзвычайны Юбілей Міласэрнасці і пастанавіў, што Брамы Міласэрнасці з’явяцца не толькі ў Рыме, але і ва ўсім свеце.

braslau_brama13

для друку для друку