Самыя цікавыя артыкулы Весніка за 2015 год

vynikiЗвычайна напрыканцы года прынята падводзіць вынікі дзейнасці і працы. Вось і “Каталіцкі Веснік” вырашыў падвесці нейкія пэўныя вынікі за 2015 год і адзначыць самыя цікавыя артыкулы Весніка, самыя важныя падзеі Каталіцкага Касцёла, якія адбыліся ў Беларусі і менавіта ў Віцебскай дыяцэзіі.

Сярод аўтарскіх і самых папулярных рубрык хочацца адзначыць “Інтэрв’ю” ці “Рэпартаж” кс. Віктара Місевіча, “Каментарый да Божага слова” кс. Вячаслава Пялінка, “Апытанне” Ірыны Грэйць і “Псіхалогія” Марыны Ткач.

Самыя цікавыя артыкулы Весніка за 2015 год мы выбралі з улікам колькасці  праглядаў артыкулаў карыстальнікамі партала CatholicNews.by:

«Хацеў быць звычайным росіцкім пілігрымам, таму прыехаў інкогніта»: Апостальскі Нунцый Клаўдыё Гуджэроці завітаў у Росіцкі санктуарый у Дзень Кансэкраванага Жыцця

21 лютага ў Росіцы, вёсачцы ў Верхнядзвінскім раёне, прыгожым куточку Віцебшчыны, адбылося агульнадыяцэзіяльнае святкаванне Дня Кансэкраванага Жыцця. Аб’яднаць гэтыя дзве падзеі – мучаніцтва і Кансэкраванага жыцця – была ініцыятыва біскупа Буткевіча.
Кожны год гэтае святое месца прыцягвае пілігрымаў з розных парафій Беларусі. Але санктуарый мучанікаў не мог пакінуць сваіх пілігрымаў без цуда. Сапраўдным сюрпрызам стаў візіт Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроці, які неспадзявана для ўсіх увайшоў у святыню.

rosica78

Святары засцерагаюць ад удзелу ў «фестывалі фарбаў холі»

У Беларусі, як і амаль ва ўсім свеце, вось ужо не першы год праводзяцца т.зв. «фестывалі фарбаў холі», падчас якіх людзі кідаюцца адзін у аднаго рознакаляровымі фарбамі і весяляцца. Што ж такое «Холі» і які сэнс гэта свята? Ці можа хрысціянін у ім удзельнічаць? На гэтыя пытанні адказваюць рыма-каталіцкі і праваслаўны святары.

holi

Анёлы і «Рыбы» зладзілі Андрэйкі ў Глыбокім

Андрэйкі – вясёлая забава перад Адвэнтам. Гэты час заўсёды вельмі любімы дзецьмі і моладдзю. У глыбоцкай парафіі такія «запусты» сталі традыцыяй. У апошнюю суботу перад Адвэнтам у Глыбокім сабралася разам са сваімі святарамі і законнымі сёстрамі моладзь з Паставаў, Браслава, Мёраў, Чарневічаў, Канстанцінава, Удзела, Празарокаў, ну і самі глыбачане. Для такога незвычайнага мерапрыемства гасцінна расчыніў свае дзверы Гарадскі Дом культуры, які змясціў больш за 130 прысутных.

glybokae_andrejki51

Каментарый да Божага слова

Відэаразважанні кс. Вячаслава Пялінка да Евангелля на кожную нядзелю набылі вялікую папулярнасць сярод карыстальнікаў канала Youtube. За гэты год атрымалася зняць 41 відэаролік у розных месцах, сітуацыях , з казусамі і перашкодамі .
Усе відэа можна паглядзець тут>>

ks

Пабожныя псальмы пад вясёлы клёкат, Або як ксёндз бусляня гадаваў

“Як выглядае штодзённае жыццё святара?” – такім пытаннем задаюцца многія нашы чытачы. Каб крыху прыадкрыць гэтую таямніцу, “Каталіцкі Веснік” накіраваўся ў вёску Барадзінічы, што ў Віцебскай дыяцэзіі. Там працуе кс. Юрый Ноцунь – святар ордэна сэрцанаў.
Як толькі пад’язджаем да плябаніі, нас радасным клёкатам вітае бусел. Ён стаіць на цяпліцы і з цікаўнасцю разглядае гасцей. Праўду кажучы, гэты малады буслік і быў адной з прычын, праз якую мы вырашылі завітаць менавіта ў Барадзенічы, каб бліжэй пабачыць штодзённы побыт вясковага святара.
busiel33

Ці сапраўды Hello Kitty — справа сатаны?

Слых, што распаўсюджваецца праз Інтэрнэт у розных версіях сцвярджае, што Hello Kitty – на сусветным узроўні вядомы сімвал масавай культуры – на самай справе з’яўляецца справай сатаны.
Пра даследаванні гэтага пытання каталіцкім парталам Bitno.net чытайце тут>>
hello_kitty

“Прыгожае абуджае добрае”: размова з кампазітарам Ганнай Шакола

Ганна Шакола – не толькі шчырая верніца Каталіцкага Касцёла, але і аўтар музыкі да шматлікіх песень. Пра натхненне, таленты і духоўнае выхаванне моладзі пойдзе гаворка ў гэтым інтэрв’ю.
Прапануем таксама ўвазе нашых чытачоў песні ў выкананні Ганны Шакола: “Букет для Нябеснай Маці”, “Вялікдзень” і “Будслаўская Божая Маці”.
shakola9

Сям’я і сэкс. Цяжкія пытанні

Чытачка Ірына распавяла ў сваім лісце ў рэдакцыю “Каталіцкага Весніка” пра сваю сітуацыю ў адносінах сям’і і Касцёла і папрасіла дапамагчы ёй знайсці адказ на гэтае цяжкае пытанне.
Адказваючы на пытанне, кс. Кірыл Бардонаў звяртае ўвагу: “Калі чалавек не робіць усяго магчымага, каб грэх не паўтараўся, гэта значыць, што ён не раскаяўся, не разарваў з грахом і не можа атрымаць адпушчэння грахоў.”
r-SyoDSK87U

Беларусы ў Камеруне

Беларусы Арцём Ткачук і яго нарачоная Марта Бекіш – валанцёры дабрачыннай місіі Foyer St. Dominique ў камерунскай сталіцы Яўндэ. У гэтым інтэрв’ю Арцём раскажа “Каталіцкаму Весніку” пра сваё служэнне, Камерун і пра тое, як выглядае звычайны дзень місіянера.
Marta Bekisz zlewa ajcec Darzusz u centry Arcem Tkaczuk sprawa i malenkija kameruncy.

Што дрэннага ў татуіроўках?

Чарговае пытанне святару датычылася татуіровак. Многія маладыя людзі цікавяцца гэтай тэмай. Адказ на пытанне ад Аляксандра дапамог знайсці кс. Валерый Марціноўскі.
“Татуіроўкі Касцёл не забараняе, калі мэта іх змяшчэння на сваім целе не з’яўляецца антыхрысціянскай. Таму нельга насіць татуіроўкі, калі яны змяшчаюць немаральныя, сатаністычныя ці іншыя супраціўныя праўдзе і вучэнню Касцёла выявы. Але незабарона не азначае пахвальбы.”
tatu

Колькі беларускія католікі даюць на ахвяру ў касцёле?

Вядома, што парафіяльныя супольнасці ў Беларусі функцыянуюць толькі за кошт ахвяраванняў вернікаў. “Каталіцкі Веснік” пацікавіўся ў моладзі, колькі беларускія католікі даюць на ахвяру ў касцёле ў нядзелі і абавязковыя святы.
ofiara

Нужно ли бояться одиночества?

В современном и быстро развивающемся мире такое явление как одиночество стало своеобразной стыдной болезнью. Общество целенаправленно убеждает нас в том, что быть одиноким – это страшно. Чаще всего для пущей убедительности все это подкрепляется хорошо известной фразой: «Тебе же некому будет подать стакан воды в старости». И именно это служит достаточно мощным стимулом для того, чтобы мы начали активно искать друзей, находить общий язык с родными, в семье, где ранее сделать это не получалось. Кто-то поспешно, иногда даже без любви, выходит замуж или женится. И все только для того, чтобы не быть одинокими.
unnamed

Цэлібат – “за” ці “супраць”?

Агульнавядома, што Папу Францішку журналісты задаюць розныя пытанні. Супрацоўнікі СМІ запыталіся ў Папы Рымскага пра будучыню цэлібату ў Рыма-Каталіцкім Касцёле. Папа Рымскі выказаўся, што гэта адкрытая тэма, над якой варта дыскутаваць. Пазіцыя Пантыфіка адносна цэлібату ясная: яго адмяняць ніхто не збіраецца, але абмяркоўваць гэтае пытанне цалкам можна. Таму “Каталіцкі Веснік” пацікавіўся ў сваіх чытачоў, што яны думаюць на гэты конт.
celibat

Стоит ли наказывать детей?

Поводом для написания этой статьи послужило недавнее высказывание Папы Римского Франциска на одной из аудиенций в Ватикане о том, что шлепать детей можно, но при условии того, что не будет унижено достоинство ребенка. Стоит отметить, что сказанное вызвало большое количество критики.
Давайте разберемся, так ли уж был неправ Папа Франциск, высказывая свою мысль и стоит ли наказывать детей и как лучше это сделать, не нанеся вред ребенку.

remen

Падрыхтавала Марына Сінкевіч

для друку для друку