Салезіянская Сям’я Беларусі адсвяткавала ўрачыстасць св. Яна Боска

???????????????????????????????1 лютага ў Смаргоні сабралася ўся салезіянская Беларусь, каб у духу еднасці адсвяткаваць урачыстасць святога Яна Боска – заснавальніка і духоўнага айца Салезіянскай Сям’і.

2015 год — юбілейны год святкавання 200-годдзя з дня нараджэння св. Яна Боска. І адметнасцю ўсіх галоўных салезіянскіх святаў у год юбілею з’яўляецца менавіта супольная малітва і сустрэча салезіянскіх супольнасцяў з усёй Беларусі.

На кожнае свята прызначана адпаведная супольнасць, куды з’язджаюцца ўсе салезіянскія супольнасці нашай краіны. На ўрачыстасць св. Яна Боска гасцей прыняла супольнасць у Смаргоні.Гасцей было больш за 500 чалавек з Мінска, Дзятлава, Бараўлянаў, Смаргоні і іншых мясцін Беларусі. Святары, сёстры, салезіяне супрацоўнікі, аніматары, дарослыя, моладзь і дзеці – усе, хто любіць ксяндза Боска і жыве яго харызмай маліліся разам, дзякуючы Богу за дар гэтага Святога.

А адметнасцю гэтага свята стала таксама прыняцце трох маладых людзей у Асацыяцыю Салезіянаў Супрацоўнікаў – трэцюю галіну Салезіянскай Сям’і. Яе заснаваў калісьці сам ксёндз Боска, добра ўсведамляючы, што адзін ён мала што зможа зрабіць.

Яму патрэбныя супрацоўнікі, якія маглі б дапамагчы яму ў працы з моладдзю і пасля яго смерці працягнуць распачатую працу і распаўсюдзіць салезіянскую харызму па-за межамі араторыяў. Цяпер дапамагаць у гэтым будуць Уладзіслаў Зарэцкі, Аляксандр і Таццяна Перадковы.Падчас урачыстасці ўсе Салезіяне супрацоўнікі Беларусі ўрачыста аднавілі свае абяцанні.

Ксёндз Боска меў глыбокае перакананне, што ён пасланы Богам, каб прывесці маладых людзей да святасці. Ён вучыў іх маліцца і заклікаў часта прыступаць да сакрамэнту споведзі і Святой Камуніі. Ён прывіваў моладзі паводзіны, заснаваныя на Божых запаведзях і Евангеллі. Таму святкаванне пачалося ўрачыстай Святой Імшой у 12.00 у араторыі.

«Дастаткова таго, што вы маладыя, каб я вас любіў» – гэтымі словамі айца і настаўніка моладзі прывітаў ўсіх сабраных Рэгіянальны НастаяцельТаварыства св. Фрацішка Сальскагакс. Віктар Гайдукевіч SDB на пачатку Св. Імшы.

У гаміліі святар падкрэсліў, што “сённяшняя ўрачыстасць – добрая магчымасць вярнуцца да важных момантаў з жыцця кс. Боска і нанова прачытаць іх у святле падзей, якія адбываюццаўСалезіянскай Сям’і Беларусі”.

Ксёндз Віктар падзяліўся разважаннямі пра постаць св. Яна Боска, як выхаваўцы: “Моладзь пастаянна шукае сабе аўтарытэтаў і вельмі часта выбярае іх з прадстаўнікоў шоў-бізнэсу, якія ў большай частцы не даюць добрага прыкладу.

Таму вельмі важным з’яўляецца той факт, што трэба нанова адкрываць аўтарытэт выхавацеляў і настаўнікаў, паказваць іх ролю і вялікае значэнне”. Ен адзначыў, што св. Ян Боска быў упэўнены, што малады чалавек па сваёй натуры нязлы.

Таму лягчэй і прасцей захаваць у ім натуральнае дабро, чым лячыць раны, выкліканыя няправільным выхаваннем і крыўдамі.“Розум, рэлігія, любоў” – вось галоўныя элементы выхаваўчай сістэмы ксяндза Боска. Кс. Віктар заклікаў сабраных, асаблівым чынам падчас Юбілейнага году больш глыбока пазнаваць душпастырска-выхаваўчую спадчыну святога Яна Боска і рэалізоўваць яе ў канкрэтных жыццёвых сітуацыях, каб дапамагчы маладым людзям збавіцца.

Пасля Святой Імшы адбыўся святочны канцэрт, які падрыхтавала моладзь з усіх салезіянскіх араторыяў (са Смаргоні, Мінска, Бараўлянаў і Дзятлава).

Падчас канцэрта маладыя людзі праз спевы, танцы, сцэнкі і гульні паказалі, кім для іх з’яўляецца кс. Боска ў розных сферах іх жыцця, а менавіта ў сям’і, араторыі і школе. На прыканцы свята каштоўнымі прызамі былі ўзнагароджаны пераможцы конкурсу “БоскАрт”, які праводзіўся апошнія два тыдні сярод моладзі.

А салезіяне супрацоўнікі падарылі чатыром араторыям зробленую ўласнымі рукамі настольную гульню, сэнсам якой з’яўляецца дасягненне святасці і больш цеснае знаёмства са святым Янам Боска–Айцом і настаўнікам моладзі.

Ксёндз Боска любіў моладзь. Дзеля яе жыў, набываў веды і навыкі. Дзеля яе рабіў сваю выхаваўчую працу. Таму менавіта ў гэты святочны дзень так шмат моладзі сабралася з розных куткоў Беларусі, каб падзякаваць Богу за ўсё, што атрымлівае праз заступніцтва святога Яна Боска.

Удзельнікі свята мелі магчымасць адчуць на сабе сапраўдную радасць ад сумеснай малітвы на Святой Імшы, а таксама ад удзелу у праграме свята.

Няхай святы Ян Боска дапамагае нам ўсё ў жыцці рабіць на хвалу Божую і дзеля збаўлення душаў.

Вольга Пішчака, sdb.by

для друку для друку