Салезіянін Артур Ляшнеўскі складзе вечныя манаскія абяцанні ў Мінску

13 жніўня ў Мінску (у парафіі св. Яна Хрысціцеля) адбудзецца ўрачыстасць складання вечных манаскіх абяцанняў у Салезіянскім Таварыстве семінарыста Артура Ляшнеўскага SDB.

У гэты дзень малады салезіянін паабяцае Богу да смерці жыць у паслухмянасці, чысціні і беднасці паводле Салезіянскай Канстытуцыі.

Святую Імшу ўзначаліць біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. Яна распачнецца а 12-й гадзіне.

Клерык Артур сардэчна запрашае ўсіх жадаючых раздзяліць з ім гэтую радасць і падтрымаць яго малітоўна!

для друку для друку