Салезіяне прынялі ўдзел у дабрачынным футбольным турніры для асаблівых дзяцей

saleziane_futbol_2У суботу 27 жніўня прадстаўнікі салезіянскай сям’і з Мінска прынялі ўдзел у аднадзённым дабрачынным турніры па мікра-футболе. Каманду сваёй прысутнасцю падтрымліваў ксёндз Іван Огар SDB, а таксама ксёндз Алег Каралёў SDB.

Сам турнір арганізаваў Аляксей Мамотаў, урач–педыятр які займаецца дзецьмі-інвалідамі з асаблівасцямі псіха-фізычнага развіцця. Усе сродкі, атрыманыя ад правядзення дадзенага турніру будуць выкарыстаны для набыцця дзіцячага харчавання для цяжкахворых дзяцей.

Турнір распачаўся а дзявятай гадзіне раніцы. З-за таго, што ў адной з каманд не атрымалася прыехаць салезіяне выступалі ў дзвух групах адначасова, у адной з груп яны выступалі паза конкурсам.

saleziane_futbol

Нажаль першае месца каманда салезіянаў заняла ў той групе, дзе не мелі турнірнай матывацыі, а ў сваёй групе каманда засталася толькі трэцяй.

Варта адзначыць, што да гэтай акцыі далучыліся таксама і каманды з вышэйшай лігі беларускага футболу, прадстаўнікі каманд «Крумкачы» і «Дынама-Мінск».

Нягледзячы на недастаткова моцныя турнірныя дасягненні, каманда салезіянаў засталася задаволенай ад удзелу ў спаборніцтвах і паабяцала сваю прысутнасць у наступным годзе.

sdb.by

для друку для друку