20 чэрвеня адбудзецца Дзень адзінства Салезіянскай Сям’і ў Беларусі. Традыцыйна ён звязаны з імянінамі альбо днём нараджэння настаяцеля салезіянаў дадзенай інспекторыі, візітаторыі, дэлегатуры.
Салезіянская Сям’я ў Беларусі адзначыць гэтае свята ў дзень нараджэння Рэгіянальнага настаяцеля Місіі св. Францішка Сальскага кс. Віктара Гайдукевіча SDB, паведамляе sdb.by.
Месцам святкавання стане салезіянская пляцоўка ў Жупранах, дэвізам будуць словы: “Маргарыта Окьена — маці і настаўніца св. Яна Боско, першы супрацоўнік ля вытокаў Салезіянскай Сям’і”.
Пры жыцці святога Ян Боско яго імяніны адзначаліся вельмі ўрачыста, бо кожны з выхаванцаў і сяброў справы салезіянскага выхавання жадаў у гэты дзень падзякаваць Богу праз асобу кс. Боско за дар салезіянскай харызмы ў Каталіцкім Касцёле.
Расклад святкавання:
• 11.00 – Рэгістрацыя ўдзельнікаў
• 12.00 – Святая Імша пад кіраўніцтвам кс. Віктара Гайдукевіча SDB
• 13.30 – Супольны абед
• 14.30 – Святочная праграма з нагоды Дня еднасці Салезіянскай Сям’і
• 16.00 – Завяршэнне і зварот да сабраных кс. Віктара Гайдукевіча SDB
