Салезіянская моладзь Беларусі прымае ўдзел у гульнях салезіянскай моладзі Польшчы

З 20 па 22 верасня 2019 года ў горадзе Лодзь (Польша) праходяць 27-я гульні салезіянскай моладзі Польшчы, на якія таксама былі запрошаны каманды салезіянскай моладзі з Літвы і Беларусі, паведамляе sdb.by.

У склад беларускай каманды, якая складаецца з 14 юнакоў і дзяўчат, увайшлі прадстаўнікі з салезіянскіх араторыяў Смаргоні, Мінска і Бараўлянаў.

Падчас гульняў каманда беларусаў прымае ўдзел у спаборніцтвах па міні-футболе сярод хлопцаў 2006 г.н. і малодшых, у спаборніцтвах па настольным тэнісе сярод дзяўчат 2004-2005 г.н. і 2006 г.н і малодшых, сярод хлопцаў 2006 г.н. і малодшых.

для друку для друку