Салезіяне запрашаюць хлопцаў на супольны лагер

З 26-га ліпеня па 7-га жніўня салезіяне ксяндза Боска запрашаюць хлапцоў ва ўзросце ад 14 гадоў на супольны лагер. Мэтай лагера стане распазнанне асабістага паклікання, а таксама радаснае і духоўна плённае правядзенне часу.

Падчас гэтага летніка салезіяне прапануюць братэрскую атмасферу жыцця ў супольнасці; канферэнцыі, якія паглыбяць тэматыку распазнання паклікання і жыцця ў ім; супольную малітву і духоўныя практыкаванні; гульні і цікавыя сустрэчы.

Тэма сёлетняга лагера: «Леў і Баранак». Леў і Баранак – два найбольш яскравыя сімвалы Хрыста ў Бібліі. Езус – Леў: Кароль і Валадар, адважны і незалежны; мужны абаронца слабых; адказны за сваё слова; ваяр Божай волі; поўны спакою і ўнутраннай роўнавагі; справядлівы суддзя; пераможца. Езус – Баранак: малады і нявінны; чысты целам і думкамі; лагодны і поўны любові; пакорны і цярплівы; ахвяра за ўсіх нас.

Мець у сэрцы «льва» і «баранка» – гэта гармонія Божага мужчыны, пакліканага Богам, да выканання асаблівай місіі. На грунце гэтых сімвалаў, хлапцам будзе прапанавана разважанне над сваім жыццём і пакліканнем.

Месцам правядзення лагера будзе аграсядзіба «Мажэйкі» Пастаўскага р-на.

Кантактны нумар: +37529 761 70 17 — дк. Артур Ляшнеўскі SDB

для друку для друку