- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Сальватарыянін з Браслава Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў Польшчы

[1]

Сцягі Польшчы, Беларусі, Чэхіі і Танзаніі ўпрыгожвалі Малую Базіліку Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Тшэбіні і яе тэрыторыю. 27 мая 2017 года чатыры сальватарынскія семінарысты, якія паходзяць з вышэй узгаданых краін, у тым ліку Яўген Жукоўскі з Браслава, прынялі дыяканскае пасвячэнне з рук дапаможнага біскупа з Катавіц Марка Шкудло, які ўзначаліў урачыстасці і прамовіў тэматычнае казанне.

У падзеі таксама прымалі ўдзел настаяцель правінцыі ксёндз Пётр Філяс са сваёй радай, рэктар сальватарыянскай духоўнай семінарыі ў Багне ксёндз Юрый Мадэра з выкладчыкамі і семінарыйнай супольнасцю, бацькі, сваякі і сябры новых дыяканаў.

На сённяшні дзень члены Таварыства Боскага Збаўцы служаць прыкладна ў 30 краінах Еўропы, Паўночнай і Паўднёвай Aмерыкі, Аўстраліі, Азіі і Афрыкі. У 1990 годзе першыя сальватарыяне прыехалі ў Беларусь. На дадзены момант душпастырскай апекай сальватарыянаў ахоплены чатыры парафіі Віцебскай дыяцэзіі.

[2] [3] [4]

Паводле waladarka.by [5]