Сайту браслаўскай парафіі 10 гадоў. Віншуем!

Каранацыя абраза Маці Божай Валадаркі азёраў папскімі каронамі ў 2009 годзе

19 чэрвеня 2009 года быў зарэгістраваны дамен “waladarka.by”, а таму гэты дзень можна лічыць Днём нараджэння сайта браслаўскай парафіі. Інтэрнэт-сайт быў створаны да падзеі каранацыі абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў папскімі каронамі.

 За гэтыя гады змяніўся дызайн сайта, але не змянілася яго сутнасць і прызначэнне: распавядаць пра жыццё парафіі, змяшчаць інфармацыю пра гісторыю і сучаснасць браслаўскага санктуарыя і супольнасці ксяндзоў сальватарыянаў.

Сёння хочам падзякаваць усім, хто прычыніўся да стварэння і існавання нашай інтэрнэт-старонкі, а таксама ўсім наведвальнікам. Жадаем, каб праз матарыялы, змешчаныя на сайце, парафіяне ўзрасталі ў веры і адчувалі сябе сапраўднай адзінай сям’ёй у Хрысце. Няхай Дух Святы кіруе справай існавання нашага сайта!

waladarka.by

Рэдакцыя “Каталіцкага Весніка” віншуе калегаў з Браслава з юбілеем і жадае новых поспехаў у справе абвяшчэння Божага слова праз сучасныя сродкі масавай камунікацыі.

для друку для друку