- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Сайт Каталіцкага Весніка займае першае месца па наведвальнасці сярод беларускамоўных сайтаў Віцебшчыны

[1]Пра гэта заявіў журналіст Зміцер Казакевіч падчас абласной гістарычнай канферэнцыі “Беларуская дзяржаўнасць. Гісторыя і сучаснасць”, якая прайшла ў Віцебску 5 студзеня 2019 года.

У сваім дакладзе “Хто робіць наша не нашым” ён паведаміў, што паводле сэрвісу Similarweb, сайт Каталіцкага весніка меў, напрыклад, за лістапад 2018 года каля 35,5 тыс. наведнікаў. Гэта лепшы вынік сярод рэсурсаў, якія працуюць у рэгіёне па-беларуску. Крыху вышэйшую наведвальнасць мае рэгіянальны партал Orsha.eu, але ён мае дзвюхмоўную версію.

Паводле выступоўцы, сайт Каталіцкага Весніка па наведвальнасці толькі крыху саступае электроннай версіі газеты “Витебские Вести”, якія ў кастрычніку мелі больш за 40 тысяч наведвальнікаў, але гэты рэсурс працуе выключна на рускай мове.

[2]Канферэнцыя “Беларуская дзяржаўнасць. Гісторыя і сучаснасць” узняла пытанні станаўлення беларускай нацыі, утварэння беларускай дзяржаўнасці, перспектываў яе захавання ва ўмовах расійскага эканамічнага і інфармацыйнага ўплыву. Арганізавалі яе прадстаўнікі гарадской дэмакратычнай супольнасці.

Зміцер Лупач, тэкст і фота