Сацыялагічнае даследаванне: толькі 62% беларусаў назвалі сябе веруючымі

Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі (ІАЦ) апублікаваў дадзеныя апошняга сацыялагічнага даследавання.

Па дадзеных сацапытання насельніцтва краіны, усяго 62% грамадзян Беларусі лічаць сябе веруючымі і адносяць да якой-небудзь з канфесій. Гэта амаль на 10% менш, чым па дадзеных мінулага апытання на гэтую тэму, якое ладзілася ў 2012 годзе.

У апошнім сацапытанні прынялі ўдзел каля 1,6 тыс. чалавек. Сярод тых беларусаў, якія назвалі сябе вернікамі, 68% адзначылі, што рэлігія займае важнае месца ў іх жыцці. У большай ступені гэта тычыцца вернікаў пратэстанцкай супольнасці (92,5%), католікі — на другім месцы (82,5%) і праваслаўныя — на трэцім (70%).

Таксама, па дадзеных даследавання ІАЦ, духоўнае жыццё больш важнае для вяскоўцаў, чым для гарадскіх жыхароў, і для жанчын у параўнанні з мужчынамі.

Нагадаем, раней, па дадзеных нацыянальнага апытання, атэістамі сябе называлі 8,5%.

Katolik.life

для друку для друку